Наша гісторыя
Наша гісторыя

Наша гісторыя

1. На падставе Загада №133 ад 13.07.1976 па Упраўленні справамі Савета Міністраў БССР на базе пансіяната "Нарач" Упраўлення Справамі Савета Міністраў БССР адкрыты дом адпачынку "Сосны" Упраўлення справамі Савета Міністраў БССР, які меў самастойны баланс.

2. На падставе Загада №10 ад 20.09.1994 па Галоўным упраўленні лячэбна-прафілактычных і санаторна-курортных устаноў Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дом адпачынку "Сосны" на возеры Нарач перапрафіляваны ў санаторый-прафілакторый "Сосны".

3. На падставе Загада №5 ад 14.01.2000 па Галоўным упраўленні лячэбна-прафілактычных і санаторна-курортных устаноў Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з рэкамендацыямі Рэспубліканскай камісіі па дзяржаўнай атэстацыі санаторна-курортных і аздараўленчых устаноў санаторый-прафілакторый "Сосны" рэарганізаваны шляхам пераўтварэння ў Дзяржаўную лячэбна-аздараўленчую ўстанову "Санаторый "Сосны".

4. Загадам Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №199 ад 30.10.2001 года "Аб удасканаленні структуры кіравання лячэбнай і санаторна-курортнай работы" установа перададзена ў распараджэнне і непасрэднае падпарадкаванне Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

5. Згодна з актам адводу зямлі здраўніцы прадастаўлена ў пастаяннае карыстанне 157 га.

6. Дом адпачынку прызначаўся для сямейнага адпачынку кіруючых работнікаў і заслужаных людзей краіны.

7. Першых сваіх адпачывальнікаў пансіянат "Нарач" прыняў у 1968 годзе, да гэтага часу былі пабудаваны катэджы 2, 3, 5.

8. У 1970 годзе здалі ў эксплуатацыю катэдж №6.

9. У 1976 годзе быў уведзены ў эксплуатацыю шасціпавярховы корпус "Галоўны" і катэдж № 4.

10. У 1978 годзе ўведзены ў эксплуатацыю лячэбны корпус з плавальным басейнам.

11. У 1979 годзе ўведзены адміністрацыйны корпус і бювет мінеральнай вады. Глыбіня свідравіны – 420 метраў. Мінеральная вада ўжываецца для лячэння захворванняў страўнікава-кішачнага тракту, печані, жоўцевыводных шляхоў, хвароб абмену рэчываў.

12. У 1986 годзе гасцінна расчыніў свае дзверы другі жылы корпус "Круглы" на 50 месцаў.

13. У 2003 годзе ўведзена новая кацельня на газавым паліве, з гэтага года радуюць вока фантаны каля галоўнага корпуса.

14. У 2006 годзе адкрыты корпус "Сасновы".

15. У 2006 годзе з'явіўся гімн санаторыя "Сосны танцуюць", аўтар слоў і музыкі – Аляксандр Іванавіч Воінаў.

16. У 2006 годзе ў IV Рэспубліканскім турыстычным конкурсе "Спазнай Беларусь" ДУ "Санаторый "Сосны" ў намінацыі "Найлепшы партнёр – санаторна-курортная арганізацыя" заняло I месца і ўзнагароджана дыпломам лаўрэата конкурсу.

17. У 2008–2009 праведзены капітальны рамонт катэджаў.

18. У 2008–2009 ўведзена сістэма харчавання па тыпе "шведскі стол".

19. У 2008 годзе на тэрыторыі санаторыя праходзілі здымкі мастацкай стужкі вытворчасці "Беларусьфільм" пад назвай "Цень самурая", рэжысёра Ігара Чацверыкава.

20. У 2011 годзе праведзены капітальны рамонт нумарнога фонду 3 паверха "Галоўнага корпуса".

21. У 2012 годзе праведзены першы навагодні банкет для гасцей санаторыя.

22. У 2012 годзе праведзены капітальны рамонт нумарнога фонду 2 паверха "Галоўнага корпуса".

23. У 2013 годзе з'явіўся новы аб'ект інфраструктуры – касметалагічны салон.

24. У 2013 годзе праведзены капітальны рамонт нумарнога фонду 4 паверха "Галоўнага корпуса".

25. У 2013 годзе праведзены рамонт водагразелячэбніцы.

26. У 2013 годзе праведзена мадэрнізацыя фасада "Галоўнага корпуса".

27. У 2013 годзе рашэннем Рэспубліканскай камісіі па дзяржаўнай атэстацыі санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый прысвоена 1 катэгорыя.

28. У 2014 годзе пачаты капітальны рамонт лячэбнага корпуса і басейна і скончаны ў 2015 годзе.

29. У 2014 годзе праведзены капітальны рамонт памяшканняў харчаблока і абедзенных залаў.

30. У 2016 годзе рашэннем Рэспубліканскай камісіі па дзяржаўнай атэстацыі санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый санаторыю прысвоена вышэйшая катэгорыя.

31. У 2016 годзе ДУ "Санаторый "Сосны" ўзнагароджана ганаровай граматай Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва за высокія паказчыкі дзейнасці і стварэнне спрыяльнага іміджу на знешнім турыстычным рынку.

32. У 2017 годзе праведзены капітальны рамонт танцавальнай і актавай залаў.

33. У 2018 годзе ДУ "Санаторый "Сосны" ўзнагароджана Ганаровай граматай Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва за высокія паказчыкі ў рабоце па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.

34. У 2018 годзе працоўны калектыў ДУ "Санаторый "Сосны" ўзнагароджаны граматай Мядзельскага раённага камітэта па выніках працы за 2017 год.

35. У 2021 годзе рашэннем Рэспубліканскай камісіі па дзяржаўнай атэстацыі санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый прысвоена 1 катэгорыя.

36. У 2022 годзе праведзены капітальны рамонт жылога корпуса №2.

37. Асноўныя профілі санаторыя:
- хваробы сістэмы кровазвароту;
- хваробы касцёва-цяглічнай сістэмы і злучальнай тканкі;
- хваробы органаў стрававання;
- хваробы нервовай сістэмы;
- хваробы дыхальнай сістэмы;
- хваробы мочапалавой сістэмы.

Пачынаючы з 1976 года, у санаторыі штогод адпачываюць і папраўляюць здароўе больш за 10 000 тысяч беларусаў і гасцей краіны.
У санаторыі рэгулярна праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на фармаванне ў работнікаў здаровага ладу жыцця, адказнасці і працавітасці, такія як удзел у рэгіянальных (мясцовых) спаборніцтвах і спартакіядах.

Дасягненні і поспехі былі б немагчымымі без накіравальнай і адказнай дзейнасці нашых кіраўнікоў. Кожны з іх зрабіў значны ўнёсак у станаўленне і развіццё санаторыя.
1978–1992 год калектыў узначальваў Місак Гарэгінавіч Эранасьян, заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь, кандыдат медыцынскіх навук
1992–1999 Леанід Аляксандравіч Александровіч
1999–2002 Аляксей Васільевіч Гатоўка
2002–2011 Аляксандр Іванавіч Воінаў
2011–2013 Барыс Мікалаевіч Андрасюк
2013–2022 – Аляксандр Генадзевіч Шчука
з лютага 2023 – Аляксандр Яўгенавіч Герасімовіч

За 2023 год у ДУ "Санаторый "Сосны" выкананы работы па добраўпарадкаванні прылеглай паркавай зоны, у тым ліку пляжа. Так, больш за 10 гектараў ляснога масіву ачысцілі ад сухіх галін і прыроднага смецця, праведзены рамонт тратуараў і дарожак, з'явілася новае асфальтавае пакрыццё для тэрэнкура, даўжынёй больш за два кіламетры, усталяваны зоны адпачынку на краявідных пляцоўках. Усталяваны паўнавартасны навігацыйны банер.

Сама пляжная зона цалкам абноўлена. Для камфорту адпачывальнікаў завезены новы беласнежны пясок, усталяваны зручныя шэзлонгі, арэлі, плеценая мэбля, шатры, парасоны, усталяваны сучасныя кабіны для пераапранання і душавыя з цёплай вадой.

У 2023 годзе санаторыем закуплена і ўсталявана новае медыцынскае абсталяванне:
- лазер высокай інтэнсіўнасці BTL – 6000;
- апарат магнітатэрапіі BTL Super Inductive System (SIS);
- апарат для ўдарна-хвалевай тэрапіі BTL-6000;
- апарат інтэрвальнай вакуумнай тэрапіі Vacumed;
- ультрагукавы скейлер Woodpecker;
- апарат для безін'екцыйнай мезатэрапіі Infusion;
- высокатэхналагічны апарат магнітнай імпульснай тэрапіі BTL EmSella;
- сістэма урафлаўметрыі SmartFlow;
- апарат электралячэння "Рефтон";
- апарат электралячэння "Радыус";
- апарат імпульснай тэрапіі СЕТА;
- апарат ультрагукавой тэрапіі BTL.

Акрамя таго, набыты пад'ёмнік для ваннаў, з мэтай камфортнага карыстання паслугамі водагразелячэбніцы людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі.

Восенню 2023 года пачата будаўніцтва новага спальнага корпуса санаторыя. Корпус разлічаны на 62 нумары, у ім таксама размесцяцца гульнявая зала, бар, боўлінг і більярд. Аб'ект будзе здадзены ў 2024 годзе.

У 2024 годзе пачата пашырэнне сталовай з заменай кухоннага абсталявання. Дадатковая сталовая зала разлічана на 200 пасадачных месцаў. Акрамя гэтага, адкрыецца зала на 25 месцаў для правядзення банкетаў, кафэ-паўз і арганізацыі харчавання па заказным меню.

Планам развіцця санаторыя да 2026 года прапануецца да разгляду пытанне аб стварэнні паркавай зоны, аб будаўніцтве СПА-комплексу і індывідуальных домікаў на беразе, стварэнне мабільнага ўсесезоннага катка.

Канцэптуальным рашэннем забудовы мяркуецца наяўнасць: адкрытага амфітэатра са сцэнай для арганізацыі тэматычных вечароў з музыкай, танцамі і нацыянальнай кухняй, сезоннага кафэ, а таксама пляцоўкі для варкаўту, камандных гульняў, фантана, які будзе асвяжаць у гарачыя дні, зоны для пікнікоў і барбекю, дзіцячых гульнявых пляцовак, фотазон, назіральных панарамных пляцовак.

Канцэпцыя СПА-комплексу ўяўляе сабой двухпавярховы будынак, размешчаны на самым беразе возера. Вонкавы бок будынка выкананы ў выглядзе вітражнага шкла, што дазволіць атрымліваць асалоду ад выдатнага віду. Тэхналагічна комплекс мяркуецца абсталяваць рознаўзроўневым басейнам, размешчаным як у крытай частцы будынка, так і на адкрытай усесезоннай тэрасе, саўнамі і лазнямі, джакузі, снежным пакоем, рознага кшталту гідрамасажнымі ўстаноўкамі, кабінетамі аказання СПА-паслуг. На другім паверсе размесціцца панарамная трэнажорная зала, зала для заняткаў фітнесам, зоны адпачынку з магчымасцю выхаду на адкрытую тэрасу. Для перамяшчэння наведвальнікаў са спальнага корпуса ў СПА прапануецца да рэалізацыі праект пасажырскай аднапуцявой рэйка-струннай трасы працягласцю 200 метраў. Дастаўка гасцей плануецца на беспілотным рэйкавым юнімабілі.

У рамках развіцця тэрыторыі ў зоне праектаванага СПА-комплексу ўздоўж берагавой лініі плануецца ўзвесці 5 двухпавярховых аб'ектаў з індывідуальнымі архітэктурнымі рашэннямі для размяшчэння гасцей санаторыя. Асноўнай канцэпцыяй домікаў з'яўляецца інтэграцыя ў прыродны ландшафт і фармаванне ўнікальных краявідных кропак інтэр'ернага напрамку.

Праектам развіцця санаторыя таксама прапануецца стварэнне ўсесезоннага мабільнага катка з сінтэтычным лёдам. У летні час каток будзе размяшчацца на беразе возера ў паркавай зоне, а з кастрычніка па май у будынку наяўнага спартыўнага комплексу.

Афіцыйны сайт дзяржаўнай
лячэбна-аздараўленчай
установы "Санаторый "Сосны"
Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Беларусь, Мінская вобл., Мядзельскі р-н,
Мядзельскі сельсавет, в. Сосны, д. 7

Вышэйшы дзяржаўны орган:
Упраўленне справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
г. Мінск, вул. К. Маркса, 38 220016
Пн–пт з 09:00 да 18:00
Тэл./факс: +375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by

© 2012-2024, Санаторый "Сосны"

Працуе на базе "Інсаер"