Пуцёўкі і праграмы
Пуцёўкі і праграмы

Пуцёўкі і праграмы

Санаторый "Сосны" прапануе 3 тыпы пуцёвак і некалькі праграм, якія можна набыць нават не пражываючы ў санаторыі. У пуцёўкі заўсёды ўваходзіць пражыванне, харчаванне і набор паслуг/працэдур.

Санаторна-курортная пуцёўка, самая маштабная па наборы працэдур, уключае ў сябе лячэнне адразу па некалькіх напрамках. Падыходзіць для тых, хто хоча комплексна падысці да свайго здароўя. Адпачынак па санаторна-курортнай пуцёўцы дапаможа палепшыць агульны стан арганізма, умацаваць імунітэт, аднавіць працаздольнасць і знізіць узровень стрэсу. Набываючы гэтую пуцёўку, вы атрымліваеце ўсе неабходныя працэдуры ў комплексе, што эканоміць ваш час і грошы. Санаторна-курортная пуцёўка браніруецца на 7 і больш дзён.

Другі варыянт – аздараўленчыя пуцёўкі, якія накіраваны на лячэнне пераважна аднаго профілю захворванняў. Падыдзе тым, хто хоча кропкава разабрацца з праблемай, палепшыць стан хранічнага захворвання. Аздараўленчыя пуцёўкі браніруюцца на 7 і больш дзён.
Трэці варыянт – пуцёўкі "выхаднога дня". Называюцца так з-за сваёй кароткатэрміновасці. Такія туры браніруюцца нават на адны суткі, у любы дзень тыдня. Пуцёўкі выхаднога дня – выдатная магчымасць правесці 2–3 дні ўдалечыні ад гарадской мітусні, адпачыць і атрымаць асалоду ад прыроды.

Праграмы лячэння артрыту, мужчынскага і жаночага здароўя рэалізуюцца як дадатак да санаторна-курортнай пуцёўкі, аздараўленчай пуцёўкі або асобна без пражывання ў санаторыі, калі ў вас ёсць магчымасць прыязджаць да нас на працэдуры па графіку лячэння.

Афіцыйны сайт дзяржаўнай
лячэбна-аздараўленчай
установы "Санаторый "Сосны"
Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Беларусь, Мінская вобл., Мядзельскі р-н,
Мядзельскі сельсавет, в. Сосны, д. 7

Вышэйшы дзяржаўны орган:
Упраўленне справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
г. Мінск, вул. К. Маркса, 38 220016
Пн–пт з 09:00 да 18:00
Тэл./факс: +375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by

© 2012-2024, Санаторый "Сосны"

Працуе на базе "Інсаер"