Пералік дакументаў для засялення
Пералік дакументаў для засялення

Пералік дакументаў для засялення

Дакументы, неабходныя для засялення ў санаторый

  1. Дакумент, які сведчыць асобу, якімі з'яўляюцца:
    - пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
    - пасведчанне на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь;
    - пасведчанне бежанца;
    - ідэнтыфікацыйная карта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
    - біяметрычнае пасведчанне на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь замежнага грамадзяніна;
    - біяметрычнае пасведчанне на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь асобы без грамадзянства;
    - унутраны або замежны пашпарт грамадзян іншых дзяржаў.

  2. Пасведчанне аб нараджэнні (для дзяцей да 14 гадоў).

  3. Пенсіённае пасведчанне (для грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі).

  4. Санаторна-курортная карта альбо выпіска з амбулаторнай карты (тэрмінам дзеяння не больш за месяц да даты заезду ў санаторый). Пры засяленні па пуцёўцы "выхаднога дня" такія дакументы не патрабуюцца. Таксама звяртаем вашу ўвагу, што пры адсутнасці магчымасці ўзяць выпіску, вы можаце скарыстацца пакетам дыягнастычных даследаванняў (лабараторная дыягностыка), якія праходзяцца ў першы дзень засялення і аплачваюцца ў адпаведнасці з прэйскурантам;

  5. Медыцынская даведка аб прышчэпках і адсутнасці кантакту з інфекцыйнымі хворымі (для дзяцей);

  6. Дакумент, які пацвярджае падставу зніжкі:
    - купон "новы госць".

 

Карысная інфармацыя

Пры ўездзе на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь грамадзянін іншай дзяржавы павінен мець пры сабе дакумент, які сведчыць асобу, для дарослага гэта ўнутраны або замежны пашпарт, для дзіцяці – пасведчанне аб нараджэнні з адзнакай аб грамадзянстве або адпаведным укладышам.

Уладальніку транспартнага сродку таксама неабходны ўсе дакументы на аўтамабіль, што патрабуюцца на тэрыторыі дзяржавы. Пры перасячэнні беларускай мяжы на прапускным пункце афармляецца страхавы поліс.

Уезд у Беларусь і выезд з Рэспублікі замежных грамадзян іншых дзяржаў дазваляецца па сапраўдных пашпартах або дакументах, якія замяняюць іх, пры наяўнасці віз, калі іншы парадак не ўстаноўлены адпаведнымі пагадненнямі Рэспублікі Беларусь з замежнымі дзяржавамі.

Уехаць у Беларусь можна па гасцявой, турыстычнай, дзелавой або транзітнай візе. За выдачу віз на ўезд у Рэспубліку Беларусь бярэцца консульскі збор.

Афіцыйны сайт дзяржаўнай
лячэбна-аздараўленчай
установы "Санаторый "Сосны"
Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Беларусь, Мінская вобл., Мядзельскі р-н,
Мядзельскі сельсавет, в. Сосны, д. 7

Вышэйшы дзяржаўны орган:
Упраўленне справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
г. Мінск, вул. К. Маркса, 38 220016
Пн–пт з 09:00 да 18:00
Тэл./факс: +375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by

© 2012-2024, Санаторый "Сосны"

Працуе на базе "Інсаер"